Старонка:Дрыгва (1928).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

у куточку вазьму дый паплачу (выцірае сьлёзы), такая ўжо доля дрыгвічанкі, а як паплачаш, дык неяк лягчэй на сэрцы стане. Помню, яшчэ бабка нябожчыца, царства ёй нябеснае, заўсёды мне казала: „Калі табе, унучка, цяжка будзе чаго-небудзь, дык вазьмі дый паплач, усё пройдзе“… (Да Ігнася). Ён ніколі ня бачыў мяне плачучы (зноў выцірае сьлёзы), але мусіць адчуваў. Дый не адна я плакала праз гэты крыжык, удава Сымоніха з малымі дзеткамі толькі зараз узьбілася на кароўку і то дзякуючы гэтаму камітэту ўзаемадапамогі…

Усе. Далоў крыжы! Няхай жыве серп і молат!

Ігнась (вельмі здаволен, хвалюецца, здаецца, цалаваў-бы гэты скрутак, бярэ асьцярожна плян за рагі і прымацоўвае на сьцяне каля абразоў). Дык паклянемся яго выканаць!

Усе (гучна). Клянемся! Клянемся! Клянемся!

Агата (нібы прачнуўшыся, паднімае ўверх галаву, глядзіць на абразы, на яе мімаволі ўсе глядзяць і сочаць за яе рухам. Агата паднімае руку і адным пальцам паказвае). Вунь яшчэ! І яго!! (Усе глядзяць і таксама па чарзе паднімаюць уверх рукі. Агата-ж апускаецца і садзіцца на лаву).