Старонка:Дрыгва (1928).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

Грыб (энэргічна). Далоў і гэты! Праз яго людзі пакутуюць! Праз яго ня відаць сонца!

Агата (плача). Не, не! Які грэх на старасьці год. А што людзі скажуць? (Уваходзіць Гірш, усе нібы напалохана глядзяць на яго).

ЗЬЯВА VI
Агата — Ігнась — Грыб — Струк — Гірш

Гірш. Добры вечар, каго ня бачыў! (Заўважыўшы, што нешта надзвычайнае адбылося). Што здарылася? Чаго вы гэтак глядзіце на мяне? (Вітаецца з Барысам і Алесем). А мо‘ нездаволены чым?.. (Дрэнна сябе адчувае). Дык я…

Агата (хоча паказаць, што нічога ня здарылася). Ды не, нічога-гэткага… Ты, Гірш, мо‘ есьці хочаш, дык садзіся, зьясі хоць бульбы.

Гірш (вельмі галодны, але ня хоча гэтага паказаць). Ня турбуйся, Агатка, я ўжо перахацеў… Неяк нядобра мне!.. (Мужычны ўвесь гэты час сядзяць у глыбокай задуменнасьці).

Ігнась (раптоўна). Дык ты, Гірш, распранайся. (Заўважыўшы, што Гірш пераступае з нагі на нагу, падыходзіць да яго). Чаго ты топчашся на адным месцы? Скідай,