Старонка:Дрыгва (1928).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

браце, сваю сьвітку! (Сьцягвае за рукавы). Э-э, браток, час ужо замяніць яе, бо гэта-ж яшчэ бацькава, а ён нібы перад вайною памёр. Так? (Мацней тузае).

Гірш (з усьмешкаю). Ды цішэй ты, а то рукавы адарвеш! (Ігнась сьцягнуў сьвітку, вешае. Гірш да яго). Так, яшчэ бацька нябожчык насіў, а мне цяпер неяк цяжка расставаццца з ёю, але трэба было-б пашыць новую, ды няма за што. (Паўза). Трэба было-б каня напаіць, а потым ужо і самому…

Ігнась. Мо‘ рана яшчэ? Ат, лепей потым, як ні кажы, дарога вялікая, дый сена яшчэ не пасьпеў зьесьці. Я-ж яму поўныя рэзьгіны прынёс. Каб гэта майму, дык, напэўна, за ўсю ноч не ўвабраў-бы. (Агата ставіць на стол саганчык з бульбаю, накроіла хлеба і з салянкі ўзяла жменю солі).

Агата (шчыра). Дык ідзі, чалавеча, перакусі трохі, ды ня злуй, бо і рада-б прыняць чым-небудзь лепшым, але нічога няма.

Гірш. Дзякую! (Ідзе да стала, успомніў, што ён браў селядца). Ды ў мяне-ж, здаецца, быў селядзец, вось толькі ня ведаю, дзе мой клунак. (Хоча ісьці).

Ігнась. Ён у сенцах. Агата, будзь ласкава, прынясі з сяней торбачку! (Агата выходзіць). Еж, браце, мая кабеціна праўду кажа, што каб было што-небудзь лепшае,