Старонка:Дрыгва (1928).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

Струк. Еж, браце, сам, мы пакаштавалі і досыць, бо калі дасі губе прымер, дык будзе жаваць цэлы дзень…

Ігнась (да Гірша). Дык ты толкам расказаў-бы, што гэта за ён і што яму тут патрэбна?

Гірш (ядучы). Я і сам добра ня ведаю!.. Ён увесь час вёў гутарку адносна зямляўпарадкаваньня, дык мусіць каморнікам будзе…

Ігнась. Якое-ж цяпер зямляўпарадкаваньне, калі яшчэ сьнег на полі… (Паўза). Але гэта добра было-б, а то надаела гэта прырэзка… Цягніся чорт ведае куды!

Грыб. Каму надаела, а каму і не! Вось, напрыклад, Банадысёвы хоць-бы што!

Ігнась. Так, у каго конь добры, ды снасьць ёсьць, дык таму хоць бы што, а нашаму брату цяжка прыходзіцца! Але мяне неяк дзівіць, чаму гэта зараз бяруцца за зямляўпарадкаваньне, нібы рана яшчэ?..

Струк. А мо‘ гэта кампанія?..

Гірш (скончыў есьці). Так, так, кампанія, ды ён-жа мне гэта і казаў, але я забыўся… Перш, кажа, трэба разгарнуць кампанію, a потым і за справу. (Паўза). Ігнась! трэба ўсё-ж нешта рабіць, бо гэты паніч, як кажа Агата, адразу зьнюхаўся з Банадысём…

Агата (прыбірае са стала). Напэўна каўбасамі частуе, ды мо‘ з кварту яшчэ паставіў?..