Старонка:Дрыгва (1928).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

Даліна, далініца,
Даліна шырокая;
Ой на той далініцы
Нічога ня родзіцца,
Толькі зарадзілася
Рошчыца зялёная.
А з-пад тае рошчыцы
Зара занімалася,
Сонейка ўзыходзіла.
Гарыць, гарыць сонейка
Не па-летняму,
Будзе расьці жыцейка
Не па-прэжняму!

Ігнась (з захапленьнем). Дык падцягнем хлопцы! (Агата ўстае, ставіць прасьніцу).

Агата. Неяк сумна мне сёньня, а разам з тым і весела. (Сьпявае, усе падхватваюць).

А з-пад тае рошчыцы
Зара занімалася,
Сонейка ўзыходзіла.
Усе:Гарыць, гарыць сонейка
Не па-летняму,
Будзе расьці жыцейка
Не па-прэжняму!

(Уваходзіць Пятрусь, малады хлапец, вясёлы, энэргічны, адзеўшыся пасялянску, каля 17 год).