Старонка:Дрыгва (1928).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА VII
Агата — Ігнась — Грыб — Струк — Пятрусь

Пятрусь (як з-за парогу). Татка, а я ўжо ў комсамоле! (Распранаецца). Мамачка, я есьці хачу! (Усе нібы ўсьміхнуліся, Пятрусь гэта заўважыў, але не падае віду).

Ігнась (падумаўшы). Можа і добра?

Агата. А ў бацькоў ты пытаўся? (Паўза). Няхай комсамолы і есьці даюць!

Грыб. Добра зрабіў, што запісаўся, нечага моʻ ў людзі выйдзеш!

Струк. Яно невядома, можа і сапсуешся, там усякія ёсьць. Узяць хоць-бы Настулінага Юзіка. Быў хлапец, як хлапец, а як запісаўся ў гэтыя комсамолы, дык не падыйдзі да яго, столькі рызыкі, што о-ё-ё-й.

Грыб. Нельга-ж мерыць усіх на адзін капыл. Большая частка частка з комсамольцаў — добрыя хлопцы. Адным словам, добра зрабіў!

Струк. Яно мо‘ і праўда, бо кажуць-жа, што бог лесу не зраўняў, ня то што людзей… Ёсьць і сярод іх вырадкі, ці іначай, зноскі…

Ігнась. Ды ўжо як зрабіў, так і добра! Прынамсі ня будзе на каго маракаваць. (Ідзе, садзіцца каля стала, глядзіць на плян і нешта запісвае).

Агата (злосна). Вунь на прыпечку стаіць бульба, дык бяры ды еж. (Пятрусь бярэ