Старонка:Дрыгва (1928).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

совага хрышчэньня!.. (Усе сьмяюцца, Агата ўстрымліваецца).

Струк. Што і казаць, дзеці цяпер шмат разумнейшымі сталі… Узяць хоць бы майго Васю, гэта-ж яму першага мая толькі чатыры гады будзе, але ён іншы раз калі скажа што-небудзь, дык, яй-права, нябожчык і той ня ўцерпіць… А неяк надоечы загадаў загадку, дык я галаву зламаў, так і не адгадаў. (Усе зацікавіліся, але не адважваюцца запытаць).

Пятрусь. А якая, дзядзька?

Струк (важна). Задам я загадку наступнага парадку: „Каля ямы ўсе з кіямі“, што гэта?..

Пятрусь. Ха-ха-ха! Старая! Старая, дзядзька Струк. Яма — гэта…

Струк (перарывае). А ты не сьпяшайся наперад бацькі на шыбеніцу!.. (Паўза). Ну, хто адгадае? (Усе паціскаюць плячыма). Вось табе і на!.. (Да Пятруся пасьля паўзы). Цяпер адгадвай.

Пятрусь. Яма — гэта міска, а кіі — лыжкі. А выходзіць: каля міскі ўсе з лыжкамі, але гэта не гігіенічна. Таму і казаў, што гэта старая загадка. (Усе зьдзіўлена глядзяць на Пятруся).

Агата. Ты, сынок, нейкаю кітайскаю моваю гаворыш. Ска…