Старонка:Дрыгва (1928).pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

Струк. Старшынёю, бязумоўна, Ігнася, але ў кандыдаты каго?..

Агата. А навошта яшчэ кандыдаты, даволі старшыні!..

Грыб. Кандыдатам будзе той, каго выстаўляюць куды-небудзь, у даным выпадку дзядзька Ігнась будзе кандыдат у старшыні паседжаньня.

Пятрусь. Ну, я буду галасаваць: хто за тое, каб тата, Ігнась Дрозд, быў старшынёю? — прашу падняць рукі. (Усе паднялі). Прашу апусьціць. (Усе апускаюць). Хто супроць? — паднімайце рукі. (Усе за выключэньнем Грыба і Пятруся зноў паднімаюць). Хто ўстрымаўся? (Паднімае галаву). Чаму-ж вы трымаеце рукі?..

Струк. Дык ты-ж сказаў падняць, мы і паднялі. (Паўза). Адным словам няхай бацька будзе старшынёю. (Да ўсіх). Згодны?..

Усе. Згодны, згодны!

Пятрусь. Патрэбен яшчэ сакратар, каб пісаць пратакол.

Грыб. Сакратаром будзеш ты. (Зьвярмаецца да мужчын). Добра?

Усе. Добра, добра!

Пятрусь (бярэ аловак і паперу). Дык я буду пісаць. (Голасна). Пратакол нумар першы паседжаньня ініцыятыўнай пяцёркі вёскі