Старонка:Дрыгва (1928).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

Струк. Ну і сказаў, як плот зьвязаў!.. Ды хіба яна палезе ў балота? твая Ганна Піліпаўна. (Паўза). Але калі і палезе, дык яшчэ ўтопіцца, а потым адказвай за яе… Адным словам, дапаможа, як кашаль хваробе!?

Грыб. Не, Алесь, ты памыляешся. Ганна Піліпаўна можа шмат чым дапамагчы. (Паўза). Ды хіба табе невядома, што яе хутчэй паслухаюць, чым мяне, альбо цябе.

Струк. Яно так.

Ігнась. Мне здаецца, што калі комсамольцы, дый яшчэ Ганна Піліпаўна нам дапамогуць, дык мы зробім што-небудзь. (Паўза). А бяз іх будзе цяжка… (Паўза). Усё-ж, як-бы яно там ня было, а на гэтым тыдні трэба будзе ўзяцца і выкарчаваць кусты… (Зьвяртаецца да ўсіх). Як вы глядзіце?

Галасы. А як-жа, возьмемся! Выкарчуем! Ды колькі іх там!

Пятрусь. Ну, а як у пратакол запісаць?

Грыб (паказвае пальцам). Ось тут, дзе слухалі, пішы: аб організацыі мэліорацыйнага таварыства. (Пятрусь піша і голасна чытае). А там, дзе пастанавілі, напішы: організаваць. (Да Ігнася). А болей, мо‘ нічога і ня трэба?..

Ігнась. Ды навошта!

Пятрусь. Дык трэба-ж было яшчэ падпісаць.