Старонка:Дрыгва (1928).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

Гірш. Ігнаська, ты даў-бы каню трохі сена, а то ўжо няма чаго есьці, дык стаіць бедны і газэты чытае…

Ігнась (адзяецца). Добра, зараз дам, пойдзем удвух.

Струк (жартуючы). Вось, што знача навука, яўрэйскія коні і тыя ўмеюць чытаць, а нашы людзі, дык і ў рукі ня возьмуць газэту!? (Усе сьмяюцца).

Грыб (да Струка). Дык і мы пойдзем.

Струк. Трэба ісьці, а то мая Настуля скажа, што быў на вячорках!..

Гірш. Ну і язычок у цябе!..

Ігнась. Так! Малайцом! Адным словам, як гол, так і восьцер!.. Дык пойдзем! (Ігнась, Гірш, Грыб і Струк выходзяць).

Агата (бярэцца за галаву). Што, гэта сон ці што?..

Пятрусь. Не, мамачка, гэта наяве; рэволюцыя робіць сваю справу!!

ЗАСЛОНА