Старонка:Дрыгва (1928).pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

Ды не, я хацеў сказаць, што ў вас ножкі маладзенькія… стан нішто сабе… дый шчочкі, як журавіначкі…

Зоська (сьмялей). Вы самі ня ведаеце, што вы хацелі сказаць!

Сьцяпан. Што?.. (Чмыхае).

Зоська (злосна). Ды нічога!.. Зьмяркаецца ўжо, трэба лямпу запаліць… (Ідзе, бярэ сярнічкі, запальвае).

Сьцяпан (хітра). Мо‘ рана яшчэ? (Паўза). Вось і зазлавалі ўжо, а што я такога дрэннага зрабіў?.. (Падыходзіць да Зоські). Журавіначка!..

Зоська. Сьцяпан Іванавіч — я татку скажу!

Сьцяпан. Што?.. (Закурвае цыгарку, чмыхае).

Зоська (з усьмешкаю). На здароўе!

Сьцяпан (злосна). Памагла-б лепей бацьку абвясьціць аб сходзе.

Зоська. Які вы спагадлівы!

Сьцяпан (голасна). Што?..

Зоська (насьмешліва). Кажу, што з гарадзкім чалавекам куды прыямней пагаварыць, чым з нашымі хлопцамі… Абыходжаньне адно чаго варта!.. Далікатнасьць!? (Аглядае з ног да галавы Сьцяпана). Ха-ха-ха!

Сьцяпан (зьдзіўлен, аглядаецца навокал). З чаго вы сьмяецеся!..