Старонка:Дрыгва (1928).pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

Банадысь. Так. І той-жа гад добра бярэцца. (3 захапленьнем). Ось, ведаеце, як засядуць іншы раз, ды як пачнуць спрачацца, ці, паіхняму, дыскусіраваць, дык так-бы і слухаў увесь час.

Сьцяпан (нэрвова кідае недакураную цыгарку і закурвае другую). Аб чым-жа яны спрачаюцца?..

Банадысь. Ось ён пра нейкую матэрыю, а яна дык ідылію; ну, вядома, як дзяўчына…

Сьцяпан. Тэкс! (Паўза). З прыемнасьцю паслухаў-бы іхныя спрэчкі!..

Банадысь (хітра). Ай, што там слухаць, блазнота!..

Сьцяпан. Усё-ж хацеў-бы я ўбачыць гэтага Пятруся.

Банадысь. Дык ён будзе сёньня, гэта-ж такое чарцянё, што нідзе без яго не абойдзецца. (Глядзіць у вакно). Што-ж гэта той нешта забавіўся?

Сьцяпан. Хто?

Банадысь. Ды іхны, з пяцёркі…

Сьцяпан. З якой яшчэ пяцёркі?

Банадысь. А хіба я вам не казаў?

Сьцяпан. Не.

Банадысь. О, дык гэта ж вельмі цікава. (Паўза). З Ігнасём надумаліся балота асушыць, пяцёрку організавалі. Той нібы нейкі