Старонка:Дрыгва (1928).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

плян напэцкаў, а гэтыя дурні і раты паразяўлялі.

Сьцяпан. Ды хто той?

Банадысь. Ігнась Дрозд, той, да каго вы ўчора заехалі.

Сьцяпан. А-а, Пятрусёў бацька. (Паўза). Так… (Кусае губу).

Банадысь. А зараз, мусіць, раяцца адносна зямляўпарадкаваньня, дык гэты самы з пяцёркі таксама там, але ён павінен паведаміць нас, аб чым там была гутарка.

Сьцяпан. О, гэта добра. (Чуваць стук у сенцах).

Банадысь. Ці ня ён?.. (Уваходзіць Апанас Бягунец, бедна адзеўшыся, высокага росту, худы, гадоў 38—40).

ЗЬЯВА IV
Сьцяпан — Банадысь — Бягунец

Сьцяпан (глядзіць на Банадыся). Гэты? (Садзіцца).

Банадысь (ківае галавою). Але.

Бягунец (зьняў шапку і стаіць каля парога). Добры вечар, яснавяльможны таварыш!

Сьцяпан. Добры вечар! — таварыш пяцёрка.