Старонка:Дрыгва (1928).pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

Банадысь. Так. (Паўза). У цябе, напэўна, ужо няма?

Бягунец. Дзе ты бачыў, колькі-ж яго было?

Банадысь. Ну дык зайдзі заўтра, паглядзім, мо‘ лішні знойдзецца…

Бягунец. Добра.

Банадысь (хітра). А там, кажаш, усё аб зямельцы?..

Бягунец. Ну але. (Ціха, паказвае на Сьцяпана). І аб ім троха…

Банадысь (з зацікаўленьнем). А што?

Бягунец. Настаўніца казала, што калі што якое, дык прама ў цэнтру.

Банадысь (хітра). Дык гэта-ж і ёсьць цэнтра.

Бягунец (напалохана). Ну? (Разглядае, яшчэ цішэй). А там казалі, што ён кампанія па зямельцы… (Цікавіцца). А портфель ёсьць?

Банадысь (хітра). А як-жа. (Паказвае). Вунь, ляжыць. (Сьцяпан падыходзіць, дастае з портфеля нейкія паперы, разглядае).

Бягунец (голасна). Ну, значыць цэнтра! (Сьцяпан аглянуўся і злосна абвёў з ног да галавы Бягунца).

Банадысь (хітра). Дык-жа зямельку мы атрымалі ўжо.

Бягунец (разявіўшы рот, сочыць за кожным рухам Сьцяпана). Але, ну толькі