Старонка:Дрыгва (1928).pdf/55

Гэта старонка не была вычытаная

ня зручна неяк, далёка прыходзіцца езьдзіць. Там зьбіраюцца выехаць на нейкія прысёлкі ці якое ліха.

Банадысь. Мо‘ пасёлкі?

Бягунец. Так, так.

Банадысь (хітра). А барані божа палякі, што тады?.. (Паўза). Ты-ж ужо паспытаў…

Бягунец. Усыпалі недавяркі, аж „двадзесьце пеньць“… (Гладзіць па кажуху). Думаў, што ня вытрымаю!..

Банадысь (хітра). Ну вось бачыш! (Паўза). А калі, скажам, на пасёлкі, дык разьвярні ўсю будоўлю, а потым мала таго, што ўсыплюць, але чаго добрага і жабраваць пусьцяць…

Бягунец. Яно праўду кажаш.

Банадысь (з захапленьнем). А як-жа! Ось калі застанецца прырэзка, дык тады другая справа, бо і палякаў баяцца ня трэба будзе, дый будоўлю ня прыдзецца варушыць… (Паўза). А гэтую зямельку, панскую, значыцца, неяк-жа падзелім. (Паўза). Трэба пабрацку: усім пакрысе… (Хітра). Каб на хутар, тады другая справа, сам сабе гаспадар.

Бягунец. Ну вядома. (Паўза). А як з асушкаю?..

Банадысь (зьняважліва). Ды гэта чортава выдумка! (Ціха). Тут, няйначай, як