Старонка:Дрыгва (1928).pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

Сьцяпан (злосна). А Пятрусь будзе?

Зоська (аж скаланулася, паглядзела на бацьку). Мо‘ будзе, а мо‘ і не. (Крыўляецца). А вам што да гэтага?

Сьцяпан (кусае губу, закурвае). Я так сабе. Цікава паглядзець, што за ён, а яшчэ лепей — паспрачацца. Разумееце? Па-спра-чацца!

Зоська (насьмешліва). Спрачайцеся сабе на здароўе, што мне да гэтага. (За сцэнаю чуваць гоман, на дварэ брэша сабака). Ідуць. (Уваходзяць сяляне, сялянкі, а з імі: Пятрусь, Гірш, Агата і Струк).

ЗЬЯВА VI
Тыя-ж — Струк — Пятрусь — Гірш — Агата і сяляне.

Струк (як з-за парогу). Добры вечар! (Прабіраецца да стала). Вось-жа сталі пасярэдзіне хаты, што і ня пройдзеш. (Жартуючы). Дарогу краўцу, а то без кажухоў застаўлю.

Галасы. Уга! Лейба пашые!

Зоська (да Струка). Сядайце, дзядзечка!

Струк (садзіцца). Дзякую, дачушка! (Зьвяртаецца да Банадыся). Банадысь, стаў бутэльку, сваты прышлі!