Старонка:Дрыгва (1928).pdf/62

Гэта старонка не была вычытаная

Галасы. Дазваляем! Дазваляем!

Банадысь. Для вядзеньня сходу нам патрэбна выбраць старшыню.

Галасы. Банадыся! Ігнася! Ігнася! Банадыся!

Банадысь. Ды цішэй, чаго крычыце, як вароны! (Паўза). Ну, я буду галасаваць.

Галасы. Чаго там галасаваць, будзеш ты! Не! Не! Галасуй!

Банадысь (стукае кулаком, усе сьціхаюць). Дык хто за мяне? — прашу падняць рукі. (Лічыць). Прашу апусьціць. (Паўза). А хто за Ігнася? (Лічыць). Выходзіць, што за мяне болей.

Галасы. Няправільна! Лжэш!

Струк. Браточкі мае, дык вядома, што няправільна! Я сам бачыў, як Апанас, замест аднэй рукі, дзьве падняў. (Усе сьмяюцца).

Банадысь (злосна). Выходзіць, што вы мне ня верыце.

Струк. Але, нібы так і будзе. (Усе сьмяюцца).

Банадысь. Дык я перагаласую.

Ігнась. Ай, ня трэба і так ужо позна.

Галасы. Правільна! Правільна! Адчыняй хутчэй!

Банадысь (хвалюецца). Дык-жа яшчэ сакратара трэба.

Галасы. Пятруся! Пятруся!