Старонка:Дрыгва (1928).pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

Банадысь. Хто за Пятруся? — прашу падняць рукі. (Усе паднімаюць). Выходзіць аднагалосна. (Паўза). Пятрусь! — займай месца.

Пятрусь (ідзе да стала). Добра. Вось толькі паперы няма. (Зоська дае паперу).

Банадысь (хвалюецца). Слова мае Сьцяпан Іванавіч Карачун.

Сьцяпан (папраўляе акуляры, важна). Дык вось што, дзядзькі: зараз праводзіцца кампанія па зямляўпарадкаваньні, гэта значыць, будзе перадзел зямлі. (Паўза). Хто хоча, дык нават можна выйсьці на пасёлкі, але гэта дабрахвотна.

Ігнась. А гэта добра, а то езьдзі чорт ведае куды.

Грыб. Шчэ і як добра.

Ганна Піліпаўна (з захапленьнем). Таварышы! — на Іванаўшчыне будзе добры пасёлак.

Бягунец. У-га! Лёгка сказаць, а як з будоўляй?

Банадысь (хітра). Сьцяпан Іванавіч, а заставіць так, як ёсьць, можна?

Галасы. Бачыш ты яго, чаго захацеў! Трасцу ў бок! Даволі! А хто паедзе! Мы тут радзіліся, тут і памрэм!

Сьцяпан (да Банадыся). Чаму-ж не. Гэта ваша справа, дый наогул зараз яшчэ не