Старонка:Дрыгва (1928).pdf/64

Гэта старонка не была вычытаная

вырашаецца канчаткова, а толькі ідзе растлумачальная кампанія.

Струк. А калі гэта толькі кампанія, дык і гаварыць няма чаго.

Сьцяпан (чмыхае). Дык-жа мне трэба ў справаздачу.

Ганна Піліпаўна. Запішэце, што вёска Дрыгвічы хоча выйсьці на пасёлкі, адным словам, хоча новага лепшага жыцьця.

Галасы. Правільна! Правільна!

Бягунец (да Сьцяпана). А вы, таварыш, паклапацецеся ў цэнтры аб гэтым самым новым жыцьці, дый зямелькі каб як яшчэ…

Ігнась. А цэнтр адкуль возьме зямельку. (Паўза). Каб ня гэтыя балоты, дык і ў нас добра-б было. Праклятая дрыгва душыць нас, жыць не дае.

Галасы. Дрыгва! Дрыгва душыць!

Ігнась (энэргічна). Таварышы! але не задушыць. (Падыходзіць да Сьцяпана). Вы чалавек ня тое, што мы, дапамажэце нам (Паказвае плян, Сьцяпан разглядае, усе лезуць да стала).

Сьцяпан (паціскае плячмі). Ніяк не разьбяруся, што да чаго?

Ігнась. Дый разьбірацца няма з чым. (Растлумачвае). Ось гэта плошча балота, якую трэба асушыць. А тут цячэ рэчка,