Старонка:Дрыгва (1928).pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

вунь у той бок. (Паказвае рукой). Ну, а гэта канавы, якія трэба пракапаць.

Сьцяпан (зласьліва). Так, так. (Паўза). А гэта што яшчэ?..

Ігнась (задуменна). Гэта — дрыгва. У нас нават малыя дзеці ведаюць гэтае месца.

Галасы. Дзе яна? Пакажы, Ігнась! Пакажы!

Бягунец. Гавэнда! — гэта няйначай, як чортава выдумка. (Паўза). Ды хіба можна асушыць гэту чорную багну?

Пятрусь (горача). Ня „чортава“ выдумка, а майго бацькі. Комсамольская ячэйка цалком падтрымлівае гэтую ідэю. (Паўза). Праз пару год вы не пазнаеце нават, дзе была дрыгва. Замест моху, куп‘я, лазы будзе добрая квітнеючая ніва.

Банадысь (хітра). Мне здаецца, што з гэтага, даражэнькі ты мой, нічога ня выйдзе. (Зьвяртаецца да ўсіх). Дзе-ж вы бачылі, каб гэту „чортаву дрыгву“ льга было асушыць? Не! — бронь божа (Паўза). Памятаю, яшчэ мой бацька нябожчык, царства яму нябеснае, казаў, што ў гэтай дрыгве няйначай як нячыстая сіла водзіцца. (Успамінае). А што было летась з Ігнасеваю кароваю. (Паўза). Гэта-ж падумайце толькі, пяць чалавек не магло выцягнуць (жагнаецца), нібы яе за ногі хто цягнуў…