Старонка:Дрыгва (1928).pdf/71

Гэта старонка не была вычытаная

Агата. Ну але, ’шчэ і якая. Летась неяк мне давялося бачыць, як мурашкі апанавалі вужаку, ды ці паверыце, мае вы людцы мілыя, той круціўся мо‘ шпарчэй, як у малатарні кола…

Бягунец. Ха-ха-ха! Дык хіба мы мурашкі?..

Ігнась. Мы ня мурашкі, але павінны з іх браць прыклад. (Паўза). Усё-ж сёньня трохі нядобра вышла. (Доўгая паўза). Ну нічога. (Закурвае, гоман, некаторыя зьбіраюцца выходзіць). Мужчыны, дык будзем рабіць што ці не?

Галасы. Рабі сам! Ды ўжо-ж, трэба!

Бягунец (абурана). А ну яе, гэтую работу: ад яе ня будзеш багаты, а хутчэй гарбаты… (Паўза). Калі табе трэба, дык лезь сам у гэтую багну, а нам няма чаго галаву дурыць.

Грыб. Хто табе дурыць? Ня хочаш — ня трэба! І без цябе абыйдземся!

Бягунец. Ну і добра. (Зьвяртаецца да ўсіх). Пойдзем, хай яны пачынаюць, а мы паглядзім, што выйдзе.

Галасы. Ды яно і праўда! Калі яму дрэнчыць, дык няхай пакажа на прыкладзе! (Зьбіраюцца выходзіць).

Ганна Піліпаўна (зьвяртаецца да ўсіх). Дарагія таварышы! Ня слухайце яго,