Старонка:Дрыгва (1928).pdf/75

Гэта старонка не была вычытаная

адным словам, як з печы, дык і ў дрыгву… (Усе маўчаць).

Ігнась (цьвёрда). Так, кругом, дрыгва, трэба яе асушыць. (Уваходзіць Банадысь).

ЗЬЯВА VIII
Тыя-ж і Банадысь

Банадысь (зласьліва). А вы ўсё яшчэ асушваеце?!

Струк. Але, думаем таксама і ў хатах правесьці меліорацыю…

Банадысь. Ха-ха-ха! Ха-ха-ха! Ды ці не павар‘яцелі вы толькі?..

Ігнась. Не! (Зьвяртаецца да ўсіх). Мужчыны, вось Барыс неяк узьбіўся і паставіў новую хату, дык давайце агулам паможам яму палажыць падлогу.

Галасы. Давайце! Давайце!

Пятрусь. Татка, дык мо‘ ў першую чаргу ў хаце чытальні.

Ігнась. Можна і так. (Да ўсіх). Дамо па дошцы?

Усе. Дамо! Дамо!

Грыб. Мне хоць і самому патрэбны, але-ж дам.

Банадысь. Ну але, аддасі, а потым на дамавіну пазычай…

Зоська (праз сьлёзы). Татка!