Старонка:Дрыгва (1928).pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

хіба гэта дрэнна. (Зоська рада што яе падтрымалі, падыходзіць да Ганны Піліпауны, схіляе галаву і аб чымсьці ціханька гамоняць).

Струк (зьдзіўлена). Няўжо дзьве кілы?.. А-я-яй, дык гэта-ж мо‘ аж дзесяць фунтаў?..

Пятрусь (важна). Два кілё, — гэта толькі пяць фунтаў.

Струк (падумаўшы). Ну і гэта добра. (Паўза). Трэба завесьці.

Гірш. А як-жа, абавязкова трэба! (Паўза). Ого, карп-рыба, ды што рыба — золата. Мужчынкі, дык-жа карпа можна нават за межы пасылаць… (Паўза). А цікава, скажам, дзе-небудзь у Нямеччыне нарасхват бяруць „дрыгвічанскага карпа“, дык гэта-ж столькі гонару, што о-ё-ёй!

Пятрусь (з захапленьнем). Мы з Зоськай возьмемся за „карпа“, добра?

Зоська (рада). Добра.

Струк (жартуючы). Глядзіце толькі, каб ня было „карпянятак“… (Усе сьмяюцца).

Зоська (не зразумеўшы). Дык бяз гэтага-ж нельга. (Зноў усе сьмяюцца).

Зоська (апусьціўшы галаву). Ат, заўсёды вы з жартамі…

Ганна Піліпаўна. Нічога, Зоська, здаровы сьмех заўсёды на карысьць. (Паўза).