Старонка:Дрыгва (1928).pdf/79

Гэта старонка не была вычытаная

Усе:Гарыць, гарыць сонейка
Не палетняму,
Будзе расьці жыцейка
Не папрэжняму!

(Усе, сьпяваючы, выходзяць, застаецца адзін Банадысь).

Банадысь (нібы прачнуўшыся, скочыў і крычыць). Зоська! Зоська! (Зоська зьвяртаецца).

Банадысь (крычыць не сваім голасам). І ты з імі!.. Ды я цябе!.. (Садзіцца на лаву і гаворыць праз зубы). Хутар, прырэзка, мэліорацыя (мацней сьціскае за бок), карп, (Зоська зьдзіўлена глядзіць), дррыгва… (Асоўваецца на падлогу). Вось мой канец (Зоська падбягае да яго і слухае).

Зоська. Татка! татка! уставайце!.. (Моцна трасе і плача). Татка! (Зноў слухае). Памёр… (Крычыць не сваім голасам). Мама!.. (Бяжыць да дзьвярэй).

ЗАСЛОНА.