Старонка:Дрыгва (1928).pdf/86

Гэта старонка не была вычытаная

Грыб (адзін). Ну што яна вінна, яе трэба шкадаваць. (За сцэнаю чуваць: нэ-э, нэ-э… А потым голас старога дзеда: Анатоля! — пачакай). А бадай цябе, ну і скрыпяць-жа колы, проста енчаць. (Думае). І жыцьцё іх такое-ж самае, скрыпучае… Э-эх, ды ці доўга яшчэ!.. Ці доўга яшчэ пакутаваць!.. (Прыглядаецца). Хто гэта матнуўся! (Глядзіць ў бок кузьні). Мо‘ зноў пужаць?.. (З-за кузьні бягуць Зоська з Пятрусём, вясёлыя, бадзёра сьмяюцца).

ЗЬЯВА III
Грыб — Зоська — Пятрусь.

Грыб (зьдзіўлена). Адкуль гэта?.. (Глядзіць). Дзе гэта вы запэцкаліся?.. (Сьмяецца). Вось чарцяняты!..

Зоська (бойка). Па гразі хадзілі, вось і запэцкаліся.

Пятрусь. Я яе чуць…

Зоська (перарывае). Цсс!.. (Ківае пальцам).

Грыб (да Пятруся). З якога гэта часу, ты на паўслове застанаўліваешся?.. (Падміргвае). Ага, хіба я табе не казаў!..

Пятрусь. Ды я яе чуць выцягнуў.

Грыб (сьмяецца). Адкуль, з ложка?..

Пятрусь. Ды не, увалілася ў вогнішча.