Старонка:Дрыгва (1928).pdf/88

Гэта старонка не была вычытаная

рукі). Малайцы! (Паўза). Тымчасам, сёньня, калі прыедзе бацька, дык будзем закошваць, а тады справім такую вячэру, што толькі дзяржыся! Няхай ведаюць, што і дрыгвічане ўмеюць весяліцца!

Пятрусь (нібы падрос). Ну, вядома, да якога гэта часу мы будзем хадзіць, як тая нэндза… Час прышоў і нам сказаць на ўвесь сьвет: і мы людзі!

Зоська. А я „карпа“, падсмажу. (Грыб з Пятрусём пераглянуліся, Зоська гэта заўважыла). Так, свайго „дрыгвічанскага карпа“ будзем есьці самі, а што застанецца, дык няхай другім… а мы ўжо болей ня будзем есьці тое, што нам падкінуць, даволі!.. (Паўза). Бо мы самі сабе гаспадары!

Пятрусь. Э-ге…

Грыб. А ты думаў як?..

Пятрусь. Ты толькі так і няйначай, бо, мы хоць і маленькія людзі, хоць маладыя яшчэ, можна сказаць, толькі пачынаем жыць, але ўжо робім вялікую культурную справу. (Паказвае рукою). Вось паглядзеце, колектыўна будуем хату, дык думаеце, гэта дробязь, о, не, ніколі; памагаць адзін аднаму, разам працаваць — гэта вышэйшая форма культуры. (Струк, падышоўшы, увесь час слухае Пятруся).