Старонка:Дрыгва (1928).pdf/89

Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА IV.
Грыб — Зоська — Пятрусь — Струк.

Струк. Ну, ну, спаехаў ужо, арацель. (Кладзе сякеру). Барыс, прытрымай, браце, яго, бо‘ я зараз супроць выкажуся, значыцца, як гэта кажуць: апонэнтам буду… (Абводзіць з ног да галавы вачыма, доўгая паўза). Будзь ласкаў, адкажы мне на такое пытаньне: доўга гэта яшчэ ты будзеш прыкідацца маладзенькім, га?..

Пятрусь (сур‘ёзна). Так, мы яшчэ маладыя. Мы…

Струк (перарывае). Пачакай, пачакай, хто гэта мы?..

Пятрусь (з запалам). Ды што там чакаць, мы толькі становімся на ногі…

Струк (зьвяртаецца да ўсіх). Як гэта вам падабаецца: ён толькі становіцца на ногі…

Пятрусь. Так, мы толькі нядаўна пачалі будавацца, а паглядзеце, колькі дасягненьняў…

Струк. Усё гэта так, калі, скажам, да будаваньня (паказвае на хату), дык застаецца толькі кроквы паставіць, але адносна таго, што ты маладзенькі яшчэ, дык гэта няпраўда… (Паўза). Здаецца, порткі зусім ні на маленькага пашыты!? (Усе сьмяюцца).