Старонка:Дрыгва (1928).pdf/92

Гэта старонка не была вычытаная

Струк (хітра). Часамі, каб ня прышлося толькі радзіны наперад…

Грыб (зьдзіўлена). Што ты кажаш?

Струк. Тое, што ты чуеш. (За сцэнаю чуваць гоман).

Грыб (бярэ ў рукі касу). Ну, каса ў парадку, можна і за касьбу брацца.

Струк. Калі-ж ты пасьпеў упарадкаваць?

Грыб. А я, браце, сягоньня ўстаў зарань: чуць стала віднець. (Нясе ў кузьню касу і бярэ там сякеру). Вось і ўпарадкаваў. (Ідзе некалькі сялян таксама з сякерамі).

ЗЬЯВА V
Грыб — Струк — сяляне

Грыб. Э, якраз добра. (Bітаецца). Ну, хлопцы, за работу!

Селянін. Куды гэта ты сьпяшаешся? Хоць-бы даў трохі адпачыць. (Садзіцца). Дый закурыць-жа трэба.

Струк. І так сапе, як кавальскія мяхі, яшчэ і закурыць яму… (Усе сьмяюцца).

Селянін. Э-э, ты з кавалём мяне не раўняй.

Грыб. Чаму?

Селянін. Бо каваль робіць людзьмі, а сталяр грудзьмі… (Закурвае).

Грыб. Як-жа так?