Старонка:Дрыгва (1928).pdf/94

Гэта старонка не была вычытаная

Струк. Плуг, дык што, але вось каб як-небудзь гэтага трахцера прыдбаць, дык тады другая справа.

Селянін. Дык-жа ўперлі грошы нямаведама куды. А…

Грыб (перарывае, абурана). Як гэта нямаведама куды?

Селянін (хітра). А так: скажам, каб іх пусьціць на плугі, дык кожнаму-б з колектыву было па плугу. (Паўза). Мала што можа быць…

Грыб. Чаўпеш ты, чалавеча, і сам ня ведаеш што.

Струк (да Грыба). А сапраўды-ж неяк дзіўна, чаму гэта няма ніякага адказу? (Паўза). Мо‘ з поўгода ўжо прайшло, як выпісалі гэты трахцер і, як кажуць, ні слуху, ні духу…

Селянін (зласьліва). Хе-хе-хе. Шчэ і каровы ня прыдбалі, а даёнку ўжо маем… Го-о-онар!

Грыб (цьвёрда). Калі маем даёнку, дык і карова будзе. (Ідзе Пятрусь).

ЗЬЯВА VI
Грыб — Пятрусь — Струк — сяляне.

Пятрусь. Добры дзень! (Вітаецца). Трошкі запазьніўся, але нічога, сваё наганю!

Галасы. Дзіндобры! Дзіва, што нагоніш!