Старонка:Дрыгва (1928).pdf/96

Гэта старонка не была вычытаная

Грыб (спакойна). Чаго-ж вы запісваліся ў колектыў, калі вам не падабаецца большасьць?

Селянін. Колектыў — добрая штука, а трахтар — глупства. (Паўза). Ды хіба гэта добра, людзі вунь на сенажаць ідуць, а ён едзе нямаведама куды і чаго…

Струк. Э-э, браце, гэта ўжо занадта. Колькі, чалавеча, ён пабачыў гора, пакуль асушылі балота, дык аж страх падумаць.

Селянін. А-я-яй, які герой! (Паўза). Адкуль ты такі спагадлівы?..

Струк. Адтуль, адкуль і ты!.. (Зьвяртаецца да ўсіх). Хто ведае, колькі разоў Ігнась хадзіў пяшком у горад?..

Грыб (рашуча, цьвёрда). Я ведаю! Усе ведаюць!

Галасы. Ведаем! Ведаем!

Грыб (кідае сякеру). І кажу з усёй адказнасьцю за свае словы: каб ня Ігнась, дык і да гэтага часу людзі баяліся-б узяцца за гэтую дрыгву…

Галасы. Правільна! Правільна!

Грыб (зьвяртаецца да селяніна). А калі каму не падабаецца, дык можа ісьці на ўсе чатыры бакі!

Галасы. Выключыць! Выключыць!

(Ідзе Бягунец з касою і насьвіствае, але не разабраць што).