Старонка:Дрыгва (1928).pdf/98

Гэта старонка не была вычытаная

еце, — ніколі! А мо‘ зноў захацелі скідаць шапку за поўвярсты?..

Бягунец. Ну і што-ж: лепш пану скіну, чым якому-небудзь смаркатаму комсамольцу…

Пятрусь. Відаць, як вы скідаеце шапку смаркатым комсамольцам… (Паўза). А пану дык скінеце!

Бягунец. Адчапіся ты ад мяне, брыда!

Пятрусь. Самі вы брыда!

Бягунец (кідаецца з касой на Пятруся). Ах ты зладзюга!..

Грыб (хватае сякеру). Доўга ты яшчэ будзеш сваволіць? (Бягунец уцякае і натыкаецца на Ігнася і Гірша).

ЗЬЯВА VIII
Ігнась — Гірш — Грыб — Струк — Пятрусь — сяляне.

Ігнась (схваціў за рукаў Бягунца). Што гэта?.. (Бягунец вырываецца).

Галасы. Трымай яго!

Ігнась (штурхнуў ад сябе). Уцякай, пакуль жывы. (Разьвёў рукамі). Ну, ну, ня трэба!

Галасы. Пусьці! Ды мы яму! Пусьці!

Ігнась (уласным голасам). Кажу, застанавецеся! (Усе сталі, нібы ўкопаныя, глядзяць на Ігнася, як-бы чакаючы далейшага распараджэньня). Ну, трахтара прывёз.