Старонка:Дуброўскі.pdf/21

Гэта старонка была вычытаная

незнаёмым лесе, пакуль не патрапіў на сцежку, якая і прывяла проста да брамы яго дома.

Насустрач Дуброўскаму натрапіўся поп з усім прычтам. Думка аб нешчаслівай прыкмеце прышла яму ў галаву. Ён, не раздумваючы, пайшоў стараной і знік за дрэвам. Яны яго не заўважылі і горача гаварылі між сабой, праходзячы паўз яго.

— Аддаліся ад злога, зрабі дабро; — гаварыў поп пападдзі, — няма чаго нам тут аставацца. Не твая справа, чымбы ўсё не скончылася.

Пападдзя штосьці адказала, але Владзімір не мог пачуць.

Падыходзячы, убачыў ён мноства парода — сяляне і дваравыя лодзі тоўпіліся на панскім двары. Здалёк пачуў Владзімір незвычайны шум і гоман. Ля хлява стаялі дзве тройкі. На ганку некалькі незнаёмых людзей у мундзірах і сурдутах, здавалася, аб чымсьці гутарылі.

— Што гэта значыць, — запытаў ён сярдзіта у Антона, які бег яму насустрач. — Гэта хто такія, што ім трэба?

— Ах, бацюхна Владзімір Андрэевіч, — адказаў стары задыхаючыся. — Суд прыехаў. Аддаюць нас Траекураву, адбіраюць нас ад тваёй ласкі!..

Владзімір унурыў галаву, людзі абкружылі няшчаснага свайго пана.

— Бацька ты наш, — крычалі яны, цалуючы яму рукі, не хочам іншага пана, апроч цябе, загадай, з судом мы ўправімся, памром, а не папусцімся... — Владзімір глядзеў на іх, і дзіўныя пачуцці хвалявалі яго.

— Стойце ціха, — сказаў ён ім, — а я з прыказнымі перагавару.

Перагавары, бацюхна, — закрычалі яму з натоўпу, — ды ўгавары нягоднікаў.

Владзімір падышоў да чыноўнікаў. Шабашкін, з картузом на галаве, стаяў узяўшыся ў бокі і горда пазіраў навакол сябе... Іспраўнік, высокі і таўсты мужчына год пяцідзесяці, з чырвоным тварам і з вусамі, убачыўшы каля сябе Дуброўскага, крактануў і сказаў ахрыплым голасам:

— Значыцца, я вам яшчэ раз гавару тое, што ўжо сказаў: паводле рашэння павятовага суда, ад сёння належыце вы Кірылу Петровічу, якога асобу заступае тут пан Шабашкін. Слухайце яго ва ўсім, што ні загадае, а вы, бабы, любіце і шануйце яго, ён да вас вялікі ахвотнік.

Пасля гэтага вострага жарту іспраўнік зарагатаў, а Ша