Старонка:Дуброўскі.pdf/35

Гэта старонка была вычытаная

паблізу і не мог не заехаць да яго ўдавы, ведаючы, што я тут жыву. Я пачаставала, яго чым бог даў, разгаварылася аб тым, аб сім, нарэшце і аб Дуброўскім — я расказала яму сваё гора. Генерал мой спахмурнеў. «Гэта дзіўна, — сказаў ён, — я чуў, што Дуброўскі нападае не на кожнага, а на вядомых багатыроў, але і тут бярэ толькі частку, а не грабіць да апошняга. А ў забойствах ніхто яго не вінаваціць, ці няма тут круцельства, загадайце паклікаць вашага прыказчыка». — Пашлі па прыказчыка, ён з'явіўся; толькі ўбачыў генерала, ён так і аслупянеў. «Раскажы ты мне, браце, якім чынам Дуброўскі цябе аграбіў, і як ён хацеў цябе павссіць». Прыказчык мой задрыжаў і кінуўся генералу ў ногі.

— Паночку, вінават, д'ябал падвёў - схлусіў. - «Калі так, — адказаў генерал, - то расказвай пані, як уся справа адбылася, а я паслухаю». Прыказчык не мог апамятацца. «Ну, што-ж - падганяў генерал, — расказвай: дзе ты спаткаўся з Дуброўскім?» — Ля двух хвояў, паночку, ля двух хвояў. - «А што-ж сказаў ён табе?» - Ён запытаў у мяне, чый ты, куды едзеш і чаго? — «Ну, а пасля?». — А пасля запатрабаваў ён ліст і грошы. - «Ну?» — Я аддаў яму ліст і грошы — а ён? «Ну а ён?» — Паночку, вінават. — «Ну што-ж ён зрабіў?.. — Ён вярнуў мне грошы і ліст і сказаў: ідзі сабе з богам — аддай гэга на пошту. — «Ну, а ты?» — Паночку, вінават.— «Я з табой, галубок, распраўлюся, - сказаў грозна генерал, - а вы, пані, загадайце абгледзець куфар гэтага абармота і аддайце яго ў мае рукі, я яго навучу. Ведайце, што Дуброўскі сам быў гвардзейскім афіцэрам, ён не захоча пакрыўдзіць таварыша». Я здагадалася, хто быў яго прэвасхадзіцсльства, няма чаго мне было з ім гаварыць. Фурманы прывязалі прыказчыка да козлаў фаэтона — грошы знайшлі; генерал у мяне паабедаў, пасля адразу паехаў і павёз з сабой прыказчыка. Прыказчыка майго знайшлі на другі дзень у лесе, прывязанага да дуба і ўсяго абадранага як ліпку.

Усе слухалі моўчкі расказ Анны Савішны, асабліва панеипкі. Шмат хто з іх употайкі яму спачуваў, бачачы ў ім героя раманічнага, — асабліва Мар'я Кірылаўна, гарачая наконт мараў. Яча начыталася таемных жахаў Радкліф[1].

— І ты, Анна Савішна, мяркуеш, што ў цябе быў Дуброўскі? — запытаў Кірыла Пятровіч. — Вельмі-ж ты памылілася. Не ведаю, хто быў у цябе ў гасцях, але толькі не Дуброўскі.

  1. Радкліф (1764 — 1823) — англійская пісьменніца, якая практыкавала з вялікім поспехам жанр «рамана жахаў».