Старонка:Дуброўскі.pdf/41

Гэта старонка была вычытаная

— Зараз, — адказаў даглядчык. — Калі ласка падарожную[1].

— Няма ў мяне падарожнай. Я еду ўбок... Хіба ты мяне не пазнаеш?

Даглядчык заклапаціўся і кінуўся падганяць фурманоў. Малады чалавек пачаў расхаджваць узад і ўперад па пакоі, зайшоў ў бакоўку і запытаў ціха ў даглядчыцы: хто такі праезджы.

— Бог яго ведае, - адказала даглядчыца, — нейкі француз. Ужо вось пяць гадзін чакае коней і свішча. Надакучыў пракляты.

Малады чалавек загаварыў з падарожным па-французску.

— Куды маеце ласку ехаць? — запытаў ён у яго.

— У бліжэйшы горад, — адказаў француз, - адтуль выеду да аднаго памешчыка, які наняў мяне завочна ў настаўнікі. Я думаў сёння быць ужо на месцы, але пан даглядчык, здаецца, думае інакш — у гэтай краіне цяжка дастаць коней, пане афіцэр.

— А да каго з тутэйшых памешчыкаў накіраваліся вы? - запытаў афіцэр.

— Да пана Траекурава, - адказаў француз.

— Да Траекурава? Хто такі гэты Траекураў?

— Ma foi, monsieur[2]... я чуў пра яго мала добрага. Гавораць, што ён пан горды і з норавам, жорсткі ў абыходжанні з сваімі хатнімі, што ніхто не можа з ім ужыцца, што ўсе дрыжаць ад яго, што з настаўнікамі (avec les outchitels) ён не асабліва далікатны і ўжо двух прыкончыў да смерці.

— Даруйце. І вы адважыліся пайсці на службу да такога страшыдлы?

— Што-ж зробіш, пане афіцэр. Ён дае мне добрае жалаванне — 3 000 рублёў на год і ўсё гатовае. Быць можа, я буду шчаслівейшы за іншых. У мяне старэнькая маці, палавіну жалавання буду адсылаць ёй на пражыццё, а з рэшты грошай за пяць год магу сабраць маленькі капітал, якога будзе даволі, на тое, каб надалей быць незалежным - і тады bonsoir[3], паеду ў Парыж і пускаюся ў камерцыйныя справы.

— Ці ведае вас хто-небудзь у доме Траекурава? — запытаў ён.

— Ніхто, - адказаў настаўнік, - мяне ён выпісаў з Масквы праз аднаго з сваіх прыяцеляў, повар якога, мой зям

  1. Падарожная — ліст, які даваў права на атрыманне паштовых коней.
  2. Сапраўды, пане.
  3. Да пабачэння.