Старонка:Дудка беларуская (1922, Коўна).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Дзеля рожных некарысных выпадкаў вышэйшую навуку Багушэвіч скончыў — не ў Пeцярбурзі, а ў Нежыне у 1868 гаду і стаўся адвакатам. Пасьля чаго займаўся гэтым сваім заняцьцем, як вольна, так і пры судох на Украіне, ў Валагдзе, ў Вільні і іншых мястох. Помер-жа ў 1900 гаду і пахаваны, як кажуць, пад Барунамі ў Ашмяншчыне. Сорам, а больш дробных вестах аб жыцьці гэтага лепшага сына Беларусі пакуль-што гісторыя нашага пісьменьніцтва ня ведае.

Да гэтага часу вядомыя яго зборнікі „Дудка Беларуская“ і „Смык Беларускі“ былі выданы толькі за граніцай, але, ня гледзячы на гэта, за кароткі час (у межах былой Paceі яны змаглі бачыць сьвет толькі пасьля 1906 г.) творы гэтыя вытрымалі пяць выданьняў. Многа чаго шкодзіла да гэтага часу выданьню твораў Багушэвіча — кірыліцай, у нашыя-ж часы, як мы чулі, і „Дудка“ і „Смык“ выдаюцца кірыліцай адразу у двох рожных асяродках беларускай нацыянальнай працы: і ў Менску і Коўні (ў Літве).

Вельмі шкада толькі-што гэтыя выданьня робяцца не з арыгіналу пісьменьніка, нават ня з першых выданьняў, а зьяўляюцца перадрукамі ранейшых выданьняў, ад якіх спадзявацца бэзказнай перадачы арыгіналу не прыходзіцца.

Гэта датыча пераважна мовы. Мова Багушэвіча наагул, лічучыся з яго паходжаньнем, мае шмат і барбарызмаў і правінцыялізмаў, і