Старонка:Дудка беларуская (1922, Коўна).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

Думка: вёз хто-сь, ды здалёку,
Як прыстаў дык, скаціўшы,
Сам начуе гдзесь у вёсцы,
Або можа быў падпіўшы,
Страціў бочку пры дарожцы.
А што ў боччцы, хто там ведаў?
Можа брага, можа водка?..
А я той дзень не абедаў, —
Вось, каб, думаю, сялёдка?!
Або каб алей Бог даў-бы,
Ўжо-жнясьцерпяўбы, украў-бы!
Ото-ж, думаю, закрашу;
Натта я люблю з ім кашу.
Падыйшоў да бочкі, зрухаў,
Калі адаткнуў, панюхаў,
Аж з радасьці страпянуўся,
На ўсе банкі аглянуўся!
Ну, сьвяжусянькім алеям
Смак пачуў па губе, нося!..
Хоць ня быў яшчэ зладзеям,
Але-ж тут дык давялося.
Так ужо я чаго-сь рад,
Падвярнуў свой панарад,
За уторы падняў бочку,
Абпёр яе на лучочку…
А конь — смык, падаўся ўперад.
А бадай табе тут верад!
Падкаціў я бочку зноў,
І як-раз ужо навёў,
А конь — смык назад, ды тоўк!
А бадай цябе тут воўк!
Я ізноў давай каці…
Здумаў, — лепей распраглі.