Узяў каня, як сьлед, разпрог,
Зірк — аж конь мой і бяз ног.
Конь-ня-конь, а зэдлям стаў:
Я спалохаўся, пражагнаў…
Дык зноў конь і сам запрогся!
Я спалохаўся, і змогся,
Скінуў опратку, перажагнаўся,
Зноў тыкі за бочку ўсяўся,
А так цёмна, — хоць коль вочка.
Калі гляну, — то-ж ня бочка,
А каза стаіць з рагамі!
Хвост, бародка і з нагамі…
Аж тут пятух калі крыкне,
Каза ў лужу калі скікне,
Калі ў лесе зарагоча,
Конь да хаты калі скоча…
Вот тут я! дагадаўся,
Кому у рукі то папаўся.
Давай казаць „Анёл Панскі,
Згінь, прападзі дух шатанскі“
І цяпер, як хто сямяецца, —
Мне усё каза здаецца.
З таго часу да алею
Я ня мог душу прымусіць
Адвярнула, дабрадзею,
Такто чорт нас грэшных кусіць…
Каб ня крыж, -- прапаў-бы мусіць!
|}
НЕМЕЦ. Не люблю я места (па расейску — горад): |