Разам ляжа, ўстане і ўсім упраўляе!
Рускі сабе ездзе, ня ў дому ніколі,
Немец усё меле, ды ходзе па полю.
Наеўшыся мяса, півам запівае,
У сьвята-ж на скрыпцы, аж пішчыць, іграе.
Здаецца-б, нічога, калі хто ня ведае,
Але пачакаўшы, дык выйшла камедыя:
Жыд купіў у месьце сабе камяніцу,
Глядзім — наш рускі кінуўсь за граніцу:
Пакінуў і жонку, адрокся і дзеці;
Зьявіўся пан новы (гэта ужо трэцьці)…
А які-б то пан той?.. Ну, ці хто павера?..
Гэты-ж самы немец, каб яго халера!
От, цяперь згадай-ты — хто кім калі стане?
Аб пану ні весьці, ні слуху, ні званьня,
Жыд панам зрабіўся, немец яшчэ горшы,
А мужык быў голы, цяпер яшчэ гольшы!
Так і на гародзе: лебеда, крапіва, —
Толькі вырві рэпу, — дык зарастуць жыва,
Так, як чорт, насее! Ото-ж так і людзі:
Тутэйшы загіне, дык вораг прыбудзе!
|}
ДУМКА. Чаго-сь мне маркотна, на плач забірае: |