Вецяр, як павее, шышачкі раскіне,
Хоць бы ты засохла, — вырасьце вас болей…
Перастанем плакаць мы над сваёй доляй!
Якось яно будзе, дажывём да дошкі,
Хоць лепей, хоць горы, абы не так трошкі!
Шышачкі раскіне, як параскідала
Maix шэсьць сыночкаў, — здаецца, ці мала?
Усе разыйшліся! — Адзін у наборы,
Адзін пайшоў ў прочкі за чорныя моры,
Адзін за Дунаем саўсім асяліўся,
Адзін у Сыбіры, — з старшынёй пабіўся,
Пяты на пісарстве гдзесь у Патарбурку,
Кінулі у хаце вот крывога Юрку!..
Ну ды рана-позна, тыкі мне здаецца,
Кожны занудзіцца, да дому прыбьецца…
|}
З КІРМАШУ. Гэй, ляці кабыла, хоць ты падарвіся, |