За свабоду жыцьце-б даў бы!
..............
Жаўручочкі Бога хваляць,
А пастушкі агонь паляць,
А і сонечка прыгрэла,
Аж мне ў душы паясьнела.
Да палудня йшлі гэтак.
Пры дарозе шмат і кветак:
То пралескі, то сасанкі
Выйгравае Божэ сонка!
Так пад вечар ў мейсцу сталі.
У халоднай начавалі, —
Было розна. Заўтра зраньня,
Як раз у дзень Звяставаньня,
Клічуць мяне да дапросу
(Задаваць то ужо чосу!).
Той судзебнік маладзенькі,
Такі быстры, хоць маленькі,
Ўсё пытаецца, ды піша,
І нагой усё калыша.
Як спытаўся мяне, хто я?
Я і спомніў сабе тоя,
Як вучыў там той з астрогу:
— Знаць не знаю я нічога!
І старога тут клікнулі,
Папыталіся, раскулі
І да дому павярнулі.
А мне кажа: — Ты, брадзяжка,
Сакрыў званьне, будзе цяжка:
Сорак розаг, потым „роты“!
Скажы лепей — адкуль, хто ты? —
А ўсё піша, піша, піша
Старонка:Дудка беларуская (1922, Коўна).pdf/64
Гэта старонка не была вычытаная