Ці можа біць розгамі будуць паноў,
За тоя, што немцам усё прадалі,
І натта па шмат што даўгоў завялі:
У банках усе аж па вушы сядзяць,
Кідаюць двары, на Парыжу глядзяць;
Ўсе пушчы зьмялі у жыдоўскі кішэнь
І жывуць так бэз заўтра, абы з дня ды на дзень!
Ніхто не згадаў, чаго клічуць у двор,
Ніхто не паняў, што сотнік прыпёр!
Прыходзім у двор, — той начальнік ёсьць тут.
Выходзе да нас, апрануўшы сурдут,
Пытаецца так: „А за што вы, рэбяты,
Урадніка здулі, ледзь трапіў да хаты?“
„Затоя“, мы кажым, „а што натта ён ласы,
Што любіць яешню, курэй і каўбасы,
Унадзіўся натта ён лазіць па хатах,
Ды нюхаць, каторай муж служа ў салдатах;
Ды натта цікавы, каторы што мае, —
Ня то што у сьвірны, ў кішэнь заглядае;
Сьвіньнёй гаспадарыць у нашым гародзе,
Праз дзьверы улазе, праз вокны выходзе,
На полі слупкі, — і да іх яму наўда,
Таго ж не утаропе, гдзе крыўда, гдзе праўда;
Ён, гад, каб пісаць, а рабіць — то ня робе,
Анам дык ён так, як той кашэль ў хваробе!“
Мы-ж гэтак лапочам, а ён усё піша,
Пытаецца толькі, а сам, — як ня слыша;
А потым чытае: „Такія то людзі
Урадніка білі, цягалі за грудзі;
Прызналіся самі і як і чым білі,
І зналі самі, што закон праступілі,
Супроці начальства, законнай уласьці,
Старонка:Дудка беларуская (1922, Коўна).pdf/69
Гэта старонка не была вычытаная