Старонка:Дудка беларуская (1922, Коўна).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

сямьi з фольварку Кушляны, Ашмянскаго павету Віленшчыны. Разіўся ў 1840 гаду. Бацькі яго, не маючы магчымасьці, як іншая багатая беларуская (але моцна спольшчаная) шляхта,даць адукацыю сыну заграніцаю, вучылі яго спачатку ў сярэдняй школі ў Вільні, а пасьля дазволілі пайсьці за вышэйшай асьветай у Пецярбург.

Трэба зазначыць, што тагды, пад уплывам слявянафільскіх думак, а затым і дзякуюючы неспакою у, так званым, Пауночна-Заходнім краі, чы-лі ў Літве і Беларусі (перад польскім паўстаньнем 1863—64 гадоў), расейскае грамадзянства вельмі зацікавілася нацыянальным складам гэтых часьцін тагачаснай Расеі, аб чым пачалі многа пісаць пецярбурскія і москоўскія часопісі шасьцідзесятых гадоў.

Малады Багушэвіч, атрымаўшы ў Віленшчыне зусім польскае выхаваньне, дачуўся ў Пецярбурзі новых думак, якія разам з папярэднімі пачалі выпрацоўваць у ім новы — ні польскі і ні расейскі — дух. І хоць пасьля ён усё-ж такі й пайшоў у паўстаньне разам з іншай польскай моладзьдзю (і быў ранены) — яго сьветагляд ў ідэалі маляваў сабе не паўстаўшую Рэч Паспалітую Польскую „ад мора да мора“, а адраджоную народную Беларусь.

Гэтыя думкі пасьля і выліліся ў Багушэвіча ў яго вершах, як крысталах яго беларускага духу.