Старонка:Дым (1909).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

наслухівала яго шагоў. Лёгкіе былі і свабодные, ведама маладые ногі. Навэт падгніўшые і крывые сходы не скрыпелі сягоньня, як заўсягды. Толькі калі хлапец дзьверы ў сенцах за сабой зачыніў, нешта ей ў грудзёх і сэрцы залекацела; апанаваў яе страх. Стук дзьвярэй быў такі глухі, бытцам выхадзіў з глыбі зямлі і страшным эхам прагрымеў у пустых сенях. Падбегла да вакна, каб ешчэ раз глянуці за сынам.

Ішоў ён лёгка, сьпешна з задзёртай галавой, а калі меўся ўжо вайсьці ў браму фабрыкі, аглянуўся назад у гару. Можэ ў вакно хаткі, а можэ толькі гэтак здалося маці…

Хутка пасьля і чорны дым пачаў валіці с фабрычнаго коміна.

Час прахадзіў… У хатцы, чыста прыбранай, зрабілася ціха. Стары гадзіннік с кветкамі, намаляванымі на жоўтым цыфэрбляці, цыкаў роўна; шпак прабаваў сьвістаць найвесялейшые свае песьні ахрыплым голасам, а ўдава, быць можэ думаючы аб сьне сына, што прарочыў вясельле, перасушывала сваю сьвятачную адзежу.

Нараз пачула страшэнный грукат. Затрэскацелі сьцены, кавалкі гліны пасыпаліся с коміну. Вялікі, агністы слуп дыму бухнуў у неба з градам цэглоў і кавалкамі фабрычнаго коміна. Ў хаці засьвецілася чырвоным блескам. Ўдава, як стаяла, так і абамлела. Ні воднаго слова не прашэпталі яе збялеў-