Старонка:Дым (1909).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

шые вусны. Толькі сівые валасы падняліся над лбом, толькі вочы падвярнуліся яку нябошчыка… Вот пярун!…

Быць можэ навэт не пачула дзікаго крыку, што падняўся на вуліцы.

— Качэгар!… Забіла качэгара!

.............................

Доўгіе ешчэ гады пасьля таго сядзела ў гэтым самым ваконцы, гледзючы смутнымі, асалавеўшымі вачамі на новы фабрычны комін, с катораго па даўнаму ляцелі ў гару клубы чорнаго дыму

Толькі ён цяпер ў яе вачах не перэменяў сваіх кшталтоў у вясёлые абразкі, а часта прэдстаўляў ей мглісты від яе дарагога хлапчэняці. Тады паднімалася бедная матка, рукі да яго працягівала… А вецер разнасіў дым і гнаў яго нейдзе высока пад неба…