Старонка:Дым (1909).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

Год IV выданьня

“НАША НІВА„

1909 год.

Першая беларуская газэта з рысункамі. Выходзіць рускімі і польскімі літэрамі. — Прымаецца падпіска на 1909 г.—У гэтым гаду „НАША НІВА“ выходзіць у новым выгаднейшым формаце.

„Наша Ніва“ паставіла сабе мэту будзіць у беларусоў, пачуцьце чалавека і грамадзяніна, голасно гаворыць аб яго патрэбах і правох.

„Наша Ніва“ едзіная газэта ў краю, каторая мае кароспандэнтоў бадай з усіх мястэчэк і шмат з якіх вёсак; у гэтых карэспандэнціях, як у люстры, відаць усё жыцьцё нашых дагэтуль забытых беларусоў.

„Наша Ніва“ ўсе новые думскіе законы, каторые датыкаюць Беларусі, разбірае і ацэнівае жывымі прыкладамі з жыцьця Беларускаго краю.

„Наша Ніва“ тлумачыць сваім чытацелём усё, што робіцца на цэлым сьвеці і ў Расеі.

„Наша Ніва“ друкуець практычные гутаркі аб гаспадарцы.

„Наша Ніва“ тлумачыць, як нарыхтаваць розные культурные справы (коопэраціі, сельскіе банчкі, бібліотэкі і др.).

„Наша Ніва“ ў „Пачтовай скрынцы“ дае атказы на ўсе пытаньня, тлумачыць законы, паказывае добрые кніжкі беларускіе, польскіе, рускіе і др.

ЦЭНА с перасылкаю і дастаўкаю да хаты:

На 1 год—2 руб. 50 кап., на ½ года—1 р. 25 к. на 3 мес.—65 кап. на 1 мес. 25 к. За граніцу на 1 год— 4 р., на ½ года—2 руб.

Рэдактар-Выдавец А. ЎЛАСОЎ.

Адрэс Рэдакцыі і Канторы: Вільня, Віленская № 20.