Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Кожны рух старой гаспадыні — руплівасьць. Кожны яе паварот — заклапочанасьць. Кожны ўзмах рукі — кемнасьць, захапленьне.

Пака штуе Аўгіня страву з гаршчка, памайстэрску губы зморшчыць, і ўсе рухі яе на хвіліну застываюць яна робіцца як бы з каменя.

Гэта яна ўважліва і крытычна прыслухоўваецца да смаку. Крутне галавой — значыць, яшчэ ня ўсё ў парадку. Як той аптэкар, асьцярожненька пусьціць пару абцугоў — закарэлых пальцаў — у круглую бярэсьціну, шчыпне некалькі драбінак солі і трусіць у страву. Так акуратненька сыпіць, што ні пыліначка солі на бок не страсянецца. Гэта яшчэ ня ўсё. Гаспадыня выцягвае губы трубкай, бровы накасурыць на гаршчок і кемным вухам прыслухоўваецца да бульканьня вады ў гаршчку. Нібы ў гаршчку знаходзіцца ўсё яе жыцьцё, якое варыцца і кіпяціцца. Як нейкую музыку, гаспадыня любіць бульканьне вады, прыслухоўваецца да малейшых перабояў і перазвонаў у гаршчку і, паводлуг гутаркі стравы, угадае, у якую хвіліну яда будзе гатова.

Гаршчкі — работа паміж іншым. У параўнаньні з галоўнай работай, гэта нават не работа, а так-сабе — глупства.

Галоўнае — бліны.

Тут Аўгіня чуецца, як тая рыба ў вадзе.

Пякчы бліны Аўгіні надта прыемна, бо гэта рэч нялёгкая. А чым цяжэй, тым прыямней. Тут ад пачатку да канца патрубуецца вялікі спрыт, кемнасьць