Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/101

Гэта старонка не была вычытаная

і выглядаў і давай іх чытаць. Як п‘яны, накінуўся я на гэтыя кнігі і нават трошкі забыўся аб інквізыцыі.

Есенін, Марыэнгоф, Кусікаў, Ахматава, Шэршаневіч і вялікая хэўра яшчэ навейшых знаёмых і незнаёмых мне поэтаў, як жывыя, стаялі перада мною і дэклямавалі мне свае вершы. Мне здавалася, што я чую іхнюю хітра-сьпеўную дэклямацыю: гнеўную, харобрую, злосную, ласкальную, шапатлівую і голасную. Хаотычнае мора вібруючых галасоў, такое багацьце размаітасьцяй у голасе, як нашае новае бурлівае жыцьцё. Голасу адпавядалі і рухі цела, і міміка твараў. Гэта было нешта надзвычайна орыгінальнае і вельмі гармонічнае ў сваёй дысгармоніі. Вершы мяне проста зачароўвалі, як чараўніцкія замовы. Кінулі маю істоту ў нейкую бяздонную процьму, потым паднялі да самых нябёс, абкруцілі сваімі вогнена-ільдзянымі жмутамі. Гойдалі паміж небам і зямлёй і занесьлі на самае сонца, дзе я гарэў, як сьвечка, і чуў бязьмернае шчасьце ў гэтым ажыўляючым вогнішчы вечнамаладога сонца-фэнікса.

8. Рэвізія

Я дэклямаваў гэтыя вершы і забыўся аб усім на сьвеце, ажно раптам хтосьці піскнуў „ой“ і ўрэпіўся моцна ў мае кучаравыя валасы.

Ад неспадзеўкі падскочыў я, як спрунжына, зірнуў, ажно перада мною стаіць мая краля, гнеўная, злосная і прыгожая, як Дыяна.

— Добра, Сымон, выкарыстаў ты мае грошы, —