Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/102

Гэта старонка не была вычытаная

кніжак накупіў! Аб ядзе не падумаў, аб вопратках таксама — няшчасны „гінтэлігенцыя“!

Пры гэтым мая краля з агідай зірнула на мяне зьверху ўніз і ад усяго сэрца чатыры разы плюнула ва ўсе чатыры куткі майго пакою, пападаючы ўсюды на кнігі.

— І колькі ў яго гэтых паскудных кніг! — зьдзівілася яна, — буду імі тапіць печку цэлы месяц! Каб ты іх усе перавалок да мяне! Чуеш? Вось табе на перавозку, — і пры гэтым кінула на стол, ня лічачы, кучу грошай. — Глядзі, — сказала яна: — каб праз дзень у тваім пакоі ніводнай кніжкі не засталося, ніводнай атрамэнтніцы, ніводнай ручкі і алоўка, ні кавалачка паперы, словам, каб і ні пуху і праху ад тваёй гінтэлігенцыі тут не засталося. Я бачу, што твая кватэра вельмі падходзіць пад склад для маіх тавараў.

Я трохі камурыўся.

— Ну, ня злуйся, Сымон, — сказала яна мякка і заміргала вачыма, — я цябе ачалавечу, шкадаваць ня будзеш!

Пры гэтым яна так шчыльна і шчыра да мяне прытулілася, ажно я ня вытрымаў — пацалаваў яе ў самыя губы, і нейкі цяжар адпаў ад майго сэрца, і злосьці на маю кралю як-бы зусім ня было ў мяне.

9. Этапны пункт

Праз дзень ад маёй інтэлігентнасьці — як у пакоі, таксама на маёй уласнай асобе — і званьня не засталося: кнігі, паперы і іншыя адзнакі ранейшай маёй літаратурнай працы былі выкінуты, мае абарваныя