Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/103

Гэта старонка не была вычытаная

вопраткі былі заменены новымі з іголачкі, і ўсё пачало выглядаць пановаму. Мая краля зрабілася гаспадыняй у маёй кватэры. Ня то, каб яна перабралася сюды жыць, але ўсе тавары свае яна хавала ў маім пакоі. Гэта было выгодна з таго пункту, што мая кватэра была непадазроная, „благонадежная“ І мой пакой унутры меў выгляд пакгаўза, дзе стаялі скрыні з галянтарэяй, пакі з мануфактурай, сахарын, кокаін, мэдыкамэнты з-заграніцы; хутры, срэбра, золата для заграніцы. Ляжала такое багацьце, якому я і ліку, і цаны ня ведаў. Прыходзілі розныя тыпы і тыпікі і шушукаліся паміж сабою ў маім пакоі, ласкава на мяне пазіраючы. Усімі кіравала мая краля.

Шушуканьне і мірганьне — гэта былі дзьве адзнакі таго ордэну, куды я рваўся, каб мяне асьвяцілі ў рыцары. Пачалі прыходзіць і міліцыянэры на маю кватэру, але таксама з тых, якія ўмелі шушукацца, міргаць вачыма і хітра-ласкава пазіраць вакол сябе

Справы ішлі добра: прывозілі і вывозілі, а я жыў, як сыр у сьмятане.

„Ачалавечыўся“

— Ты ўжо болей-меней ачалавечыўся! — казала мне аднаго разу мая краля, — і ведаеш, нам надта пачало шанцаваць з тых часоў, як мы прынялі цябе ў сваю хэўру.

Гэты комплімэнт мне вельмі спадабаўся. Зірнуў я на сябе ў люстэрка і сам сябе не пазнаў: ангельскі касьцюм, лякірованыя бацінкі, карк тоўсты, твар