Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/105

Гэта старонка не была вычытаная

Падышоў я да іх, як ляснуў аднаму рукой па плячох, дык ён аж прысеў. Усе азірнуліся ды дай з дзівам пазіраць на мяне, як на вар‘ята.

— Ці, хлопцы, мяне не пазнаеце, ці якое ліха? — зьдзівіўся і я ў сваю чаргу, ідзём на піва!

— Гэта ж Сымон, — сказаў адзін з іх.

— А, Сымон! — падхапіла ўся кампанія, і пазнаць трудна! Дзе ж ты гэтак акабаніўся? Калі-ж ты такім буржуем стаў? — засыпалі яны мяне пытаньнямі.

— Хадзем, усё раскажу.

І мы пашлі ў рэсторан, там паставілі на стол усё, што можна і чаго няможна. І пад гукі музыкі я ім усё расказаў. Яны ўсе ківалі галовамі, елі, пілі і пільна прыслухоўваліся да маёй гісторыі. Пад канец яны ўсе разам падняліся, абазвалі мяне „скацінай“ і пашлі. Каля дзьвярэй абярнуліся ў мой бок, яшчэ раз абазвалі „скацінай“ і пакіравалі на сквер.

Але я ўжо быў так „ачалавечаны“, што гэтая лаянка дашла толькі да маіх вушэй, а не да сэрца. Адно, што мяне здаволіла — гэта тое, што мая ўлада над людзьмі мінула маіх быўшых колег-літаратараў; яны на грашовую вудачку не паддаліся.

12. Цаніцелі хараства

Мой пакой, як-бы пад чарамі пана Твардоўскага, перакінуўся ў патаемны палац багатых скарбаў. На стале ляжалі „караты“ (дарагія каменьні) і пераліваліся ў розныя калёры. Побач ляжала на стале груда залатых рэчаў — портсыгары, загаркі, пярсьцёнкі, крыжыкі, мэдалі, брошкі, ланцужкі, чаркі, місачкі